Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Ізраіль вядуць тайныя перамовы


Ачольнік турэцкага МЗС Ахмэт Давутаглу і міністар гандлю Ізраілю Бэньямін Бэн Элізьер абмеркавалі на канфідэцыйнай сустрэчы ў Брусэлі шляхі аднаўленьня стасункаў, якія істотна пагоршылія пасьля інцыдэнту з флятыліяй міру. Да згаданага інцыдэнту Анкара была найбліжэйшай саюзьніцай Тэль Авіву на Блізкім Усходзе.

31 траўня байцы ізраільскага спэцназу перахапілі канвой караблёў, якія спрабавалі прарваць ізраільскую блякаду Паласы Газы і даставіць туды гуманітарную дапамогу. У выніку сутычак з пасажырамі аднаго з суднаў загінула дзевяць пра-палестынскіх актывістаў.

Давутаглу сказаў, што для ўрэгуляваньня напружанасьці Тэль Авів павінен будзе выбачыцца за інцыдэнт і перадаць яго расьсьледаваньне ў рукі міжнароднай камісіі.

Гэта была першая двухбаковая сустрэча высокага ўзроўню пасьля інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG