Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працу ў рамках Мытнага саюзу неабходна пачынаць ў трохбаковым фармаце пры актыўным удзеле беларускага боку, заявіў прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін.

Пуціна цытуе “Интерфакс-Запад”: "Лічу, што нам важна адразу ж пачаць працу ў трохбаковае фармаце пры актыўным удзеле нашых беларускіх партнэраў. Расея настроена менавіта на такое паўнавартаснае узаемавыгаднае супрацоўніцтва", – заявіў У.Пуцін на паседжаньні прэзыдыюму ўраду РФ у чацьвер.

Пуцин нагадаў, што ў ліпені на тэрыторыі Расеі і Казахстану пачаў працаваць Мытны кодэкс Мытнага саюзу. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што запуск другога этапу Мытнага саюзу – гэта знакавы, але разам з тым "стартавы" крок, і цяпер важна ня толькі забясьпечыць яго бесьперабойную, рытмічную працу, але і актывізаваць падрыхтоўку наступнай стадыі інтэграцыі.

"Маю на ўвазе праект стварэньня адзінай эканамічнай прасторы. Першы пакет дакумэнтаў, які фарміруе яго базу, павінен быць гатовы да канца гэтага году", - сказаў У.Пуцін.

Ён нагадаў, што АЭП – гэта значна больш глыбокі ўзровень інтэграцыі, сутнасьцю якога зьяўляецца ўзгадненьне эканамічных палітык краін-удзельніц і стварэньне ўмоў для больш шырокага прымяненьня адзіных сацыяльных стандартаў.
XS
SM
MD
LG