Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне расьсьледуюць цэнзуру ў СМІ


Вярхоўная Рада Ўкраіны стварыла сёньня часовую сьледчую камісію ў пытаньнях расьсьледаваньня цэнзуры ў сродках масавай інфармацыі, ціску а свабоду слова ва Ўкраіне і перашкодаў законнай прафэсійнай дзейнасьці журналістаў.

Камісіі даручана расьсьледаваць выпадкі ўмяшаньня органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня ў дзейнасьць СМІ, а таксама выпадкаў паведамленьняў у СМІ пра ціск на свабоду слова. Таксама камісія абавязана абараняць правы журналістаў на журналісцкае расьсьледаваньне, на акрэдытацыю без перашкодаў журналістаў, а таксама ўзмацненьне адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб абароне іх прафэсійнай дзейнасьці.

Сьледчая камісія будзе дзейнічаць 1 год і падасьць сваю справаздачу не пазьней трохмесячнага тэрміну з дня яе стварэньня.
XS
SM
MD
LG