Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтрэўс: Сытуацыя ў Аўганістане будзе больш жорсткай


Новы камандуючы міжнароднымі войскамі ў Аўганістане генэрал Дэвід Пэтрэўс паабяцаў зрабіць усё, што ў сілах чалавека, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва. У Брусэлі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фог Расмусэнам генэрал Пэтрэўс адзначыў, што сытуацыя ў Аўганістане будзе станавіцца больш жорсткай, перш, чым наступіць пазытыўны пералом.

Толькі ў чэрвені сёлета ў Аўганістане зўагінулі болей як сто замежных вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG