Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя берасьцейскага абласнога суду Беразюк адмяніў прысуд пінскага раённага суду ў адносінах да Алеся Рамановіча, сябра руху "За свабоду". Згодна з пастановай суду, справу мусіць перагледзець іншы судьдзя ў Пінску.

Прысуд актывісту, вынесены пінскім судом 16 чэрвеня, абавязваў Алеся Рамановіча выплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі. Сам Алесь Рамановіч ня згодзен з такім рашэньнем. Паводле яго, абласны суд павінен быў адмяніць рашэньне пінскага суду.

Пасьля перанакіраваньня пастановы павінна адбыцца яшчэ адно паседжаньне, дату якога суд паведаміць актывісту пазьней.
XS
SM
MD
LG