Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сілы НАТО ў Аўганістане забілі шмат талібаў


Сілы НАТО ў Аўганістане заяўляюць, што яны зьнішчылі вялікую колькасьць ваеўнікоў Талібану. Таксама паранены і ўзяты ў палон адзін зь мясцовых лідэраў талібаў. Дакладных дадзеных пра забітых і параненых няма. Такі вынік рэйду сілаў НАТО у раён Багран, што ў правінцыі Гільмэнд.

Тым часам на поўначы Аўганістану ў правінцыі Парван быў абстраляны ракетамі дом, у якім жывуць будаўнікі з Паўднёвай Карэі. Пра пацярпелых не паведамляецца. Адказнасьці за напад ніхто ня ўзяў.
XS
SM
MD
LG