Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch заклікае АБСЭ накіраваць місію ў Кіргізстан


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае АБСЭ тэрмінова накіраваць спэцыяльную місію на поўдзень Кіргізстану. У заяве арганізацыі сьцьвярджаецца, што на поўдні краіны, нягледзячы на спакойна праведзены рэфэрэндум, ня ўсе праблемы яшчэ разьвязаныя.

Рашэньне аб адпраўцы ў Кіргізстан паліцэйскай місіі будзе абмяркоўвацца сёньня на паседжаньні Сталай рады АБСЭ. Раней у адказ на просьбу часовага ўраду Кіргізстану, АБСЭ плянавала накіраваць у рэгіён 120 паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG