Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія ўзбэкі вярнуліся дахаты


Амаль усе грамадзяне Кіргізстану, якія часова знаходзіліся на тэрыторыі Ўзбэкістану, вярнуліся дахаты. Такую заяву ў сераду зрабіў прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ўзбэкістану. Урад гэтай краіны перадаў Кіргізстану тое, што засталося ад гуманітарнай дапамогі ўцекачам.

Каля 110 тысячаў чалавек уцяклі з Кіргізстану ў Ўзбэкістан у часе масавых непарадкаў, што пачаліся 10 чэрвеня на поўдні Кіргізстану.

XS
SM
MD
LG