Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень уступленьня ў дзеяньне новых правілаў для байнэту блогер malishevsky заўважыў, што многія дзяржаўныя ўстановы іх проста праігнаравалі.

Так, друкаваны орган Савету Міністраў газэта “Рэспубліка” дагэтуль не перавяла свой сайт (respublika.info) на нацыянальны дамэн .by, прычым сэрвэр сайту, як выявіў блогер, знаходзіцца ў Нідэрляндах.

Тым часам ва ўказе прапісана: “Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны да 1 ліпеня 2010 году забясьпечыць пераход на выкарыстаньне інфармацыйных сетак, сыстэм і рэсурсаў нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Паводле новых правілаў, дзяржаўныя органы мусяць рэгістраваць дамэнныя імёны ў зонах gov.by і mil.by. Malishevsky заўважыў, што гэты пункт правілаў так і застаўся незразумелы сайтам...

www.kgb.by КДБ
www.nalog.by Міністэрства па падатках
www.minzdrav.by Міністэрства аховы здароўя
www.kultura.by Міністэрства культуры
www.pravo.by Нацыянальны прававы цэнтар
www.minjust.by Міністэрства юстыцыі
www.nbrb.by Нацыянальны банк
www.mst.by Міністэрства спорту
www.minedu.unibel.by Міністэрства асьветы
www.mintrans.by Міністэрства транспарту і г.д.

Такім чынам, падсумоўвае блогер, да 1 ліпеня ніводзін сайт міністэрстваў не перайшоў на дамэнную зону gov.by і mil.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG