Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждоўг Беларусі вырас на 9,6% за пяць месяцаў


Дзярждоўг Беларусі на 1 чэрвеня склаў 33 трыльёны 385 мільярдаў рублёў, што ў эквіваленце нацвалюты на 9,6% больш параўнальна з 1 студзеня 2010 года.

Зьнешні дзярждоўг Беларусі на 1 чэрвеня 2010 года склаў 8330,3 мільёнаў даляраў, перадае Інтэрфакс. Ён павялічыўся за студзень-травень на 5,6%.

У складзе зьнешняга дзярждоўгу прамы доўг ураду на 1 чэрвеня стварыўся ў аб'ёме 8191,6 мільёна даляраў (рост на 5,3% за 5 месяцаў, за травень памяншэньне на 1,3%), доўг суб'ектаў гаспадараньня, гарантаваны ўрадам - 138,7 мільёнаў даляраў
(рост на 23,2% за справаздачны пэрыяд).

Аб'ём унутранага дзярждоўга на 1 чэрвеня 2010 года склаў 8 трыльёнаў 394,2 мільярда рублёў.
XS
SM
MD
LG