Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся сакрэтныя ізраільска-турэцкія перамовы


Прадстаўнікі Ізраілю і Турэччыны правялі cакрэтныя перамовы, накіраваныя на нармалізацыю стасункаў паміж дзьвюма краінамі. Паводле інфармацыі BBC, на сустрэчы прысутнічаў міністар замежных справаў Турэччыны і міністар гандлю Ізраілю.

Дачыненьні паміж Турэччынай і Ізраілем рэзка пагоршыліся пасьля таго, як ізраільскія караблі 31 траўня перахапілі шэсьць вадаплаваў гэтак званай "Флятыліі свабоды", якая везла гуманітарную дапамогу ў паласу Газы. У выніку апэрацыі загінулі 19 чалавек, бальшыня зь іх – грамадзяне Турэччыны.
XS
SM
MD
LG