Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: Палата прадстаўнікоў ухваліла фінансавую рэформу


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект аб рэформе сыстэмы фінансавага рэгуляваньня – найбольшую рэформу ў гэтай галіне за дзесяцігодзьдзі.

Рэформа прадугледжвае стварэньне фэдэральнага агенцтва для кантролю за спажывецкім крэдытаваньнем, зьяўленьне “сыстэмы раньняга інфармаваньня” аб фінансавых рызыках і ўвядзеньне новых правілаў кантролю за крэдытна-банкаўскімі ўстановамі.

Прыняцьце закону ініцыявала кіроўчая Дэмакратычная партыя. Аднак пакуль што невядома, ці здабудуць дэмакраты большасьць галасоў у сэнаце, патрэбную для канчатковага зацьверджаньня законапраекту. Сэнацкае галасаваньне пройдзе ў сярэдзіне ліпеня.
XS
SM
MD
LG