Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР патрабуе расьсьледаваць загубу паўднёвакарэйскага карабля


КНДР патрабуе супольнага з Паўднёвай Карэяй расьсьледаваньня абставінаў катастрофы паўднёвакарэйскага карабля “Чханан” у Жоўтым моры ў сакавіку сёлета. Ліст з такой прапановаю накіраваў у Раду бясьпекі ААН прадстаўнік КНДР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Сін Сон Хо.

Паўднёвакарэйскі бок раней заявіў, што загуба карабля – гэта парушэньне умоваў замірэньня, учыненага дзьвюма дзяржавамі пасьля карэйскай вайны на пачатку 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

КНДР рашуча адкідае абвінавачаньні ў тарпэдаваньні судна. Ахвярамі сакавіцкай катастрофы сталі 46 паўднёвакарэйскіх маракоў.
XS
SM
MD
LG