Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэтаньягу прапануе Абасу перамовы


Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заклікаў кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса аднавіць мірныя перамовы. Нэтаньягу заявіў пра гатовасьць абмяняцца візытамі з палестынскім лідэрам.

Палестынцы замарозілі беспасярэднія перамовы ў сьнежні 2008 году, калі Ізраіль правёў вайсковую апэрацыю ў Паласе Газы.

Учора стала вядома, што Ізраіль гатовы пашырыць паўнамоцтвы спэцыяльнай камісіі, якая расьсьледуе спробу прарыву морскай блякады Газы 31 траўня. Тады ў сутыкненьні з вайскоўцамі загінулі дзевяць прапалестынскіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG