Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Нігерыі пакараў футбалістаў


Прэзыдэнт Нігерыі Джонатан Гудлак адхіліў зборную сваёй краіны па футболе ад выступленьня на ўсіх міжнародных турнірах на працягу найбліжэйшых двух гадоў.

Гудлак пакараў футбалістаў у сувязі зь няўдачаю каманды на чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы – ведзеная швэдзкім спэцыялістам Ларсам Лагербэкам зборная Нігерыі ня здолела пераадолець бар’ера групавога турніру, саступіўшы аргентынцам, грэкам і згуляўшы ўнічыю з паўднёвакарэйцамі.
XS
SM
MD
LG