Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бальшыня ўцекачоў вярнулася з Узбэкістану ў Кіргізстан


Практычна ўсе грамадзяне Кіргізстану, што часова знаходзіліся на тэрыторыі Ўзбэкістану, вярнуліся дадому – пра гэта ў сераду заявіў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Узбэкістану.

Урад гэтай краіны перадаў Кіргізстану рэшткі прызначанай для пацярпелых гуманітарнай дапамогі.

Каля 110 тысяч чалавек уцяклі з Кіргізстану ва Ўзбэкістан падчас масавых забурэньняў, што выбухнулі 10 чэрвеня на поўдні Кіргізстану. Паводле неафіцыйных зьвестак, колькасьць ахвяраў непарадкаў можа дасягаць дзьвюх тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG