Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У польскіх прэзыдэнцкіх дэбатах зноў згадалі Беларусь


Браніслаў Камароўскі

Браніслаў Камароўскі

У сераду ў часе апошніх дэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Польшчы выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Браніслава Камароўскага і лідэра апазыцыі Яраслава Качынскага зноў коратка згадвалася Беларусь.

У трэцяй частцы дэбатаў, прысьвечанай замежнай палітыцы ды нацыянальнай бясьпецы, Браніслаў Камароўскі яшчэ раз заявіў, што не падтрымлівае ідэі перамоваў з кіраўніком Расеі аб сытуацыі ў Беларусі.

Пра такую магчымасьць у часе папярэдніх дэбатаў гаварыў Яраслаў Качынскі.

“Няма згоды на тое і ня будзе, каб пра справы палякаў у Беларусі размаўляць з Масквой. Гэта тое самае, калі б мы пагадзіліся на тое, каб канцлер Нямеччыны размаўляла пра справы нямецкай меншасьці ў (польскай – рэд.) Сылезіі з расейскім прэзідэнтам Мядзьведзевым. Гэта памылка, ад якой спадар Качынскі павінен як мага хутчэй адмовіцца”, – заявіў Камароўскі.

Ягоны канкурэнт Яраслаў Качынскі ў часе апошніх дэбатаў пра Беларусь ня згадваў.

Галасаваньне ў другім туры датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 4 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG