Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трэці тур прэзыдэнцкіх выбараў у Нямеччыне


У Нямеччыне пачынаецца трэці тур прэзыдэнцкіх выбараў. У другім туры за кандыдата ад урадавай кааліцыі Крысьціяна Вульфа прагаласавала болей дэпутатаў, чым у першым, але да абсалютнай большасьці яму не хапіла васьмі галасоў. Для трэцяга і канчатковага галасаваньня дастаткова ўжо будзе простай большасьці.

Нямецкі прэзыдэнт выконвае збольшага прадстаўнічыя функцыі, але экспэрты ўказваюць на тое, што выбары прадэманстравалі, што дзейнаму ўраду істотна бракуе падтрымкі ў парлямэнце. За прадстаўніка кіроўных хрысьціянскіх дэмакратаў падалі голас толькі 615 дэлегатаў, пры тым, што колькасьць чальцоў урадавай кааліцыі ў Бундэстагу складае 644.

Калі канцлерцы Нямеччыны Ангеле Мэркель ня ўдасца змабілізаваць кааліцыю, пад пытаньнем могуць апынуцца плянаваныя бюджэтныя рэформы і стабілізацыйны фонд Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG