Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам рэагуюць на футбольны чэмпіянат сьвету.




Саўка:

Хаця праблем у нас нямала:
К прымеру, рост баршчавіка,
Давай з табой а мундзіале,
Рыгор, пагаварым пака.

Грышка:

Ну, так, мы ўсё на тэмы газу
Ці то тарыфаў на бэнзін…
Тым часам Англіі паразу
Нанесьлі немцы – 4:1.

Саўка:

Жана крычыць і негадуе,
А я к экрану ўвесь прынік.
І ўсё, што шчас міня валнуе –
Суботні матч… і баршчавік.

Грышка:

Калі хварэць, тады за немцаў,
Бо эўрапейскія, свае.
А Марадона цалкам збрэндзіў –
Адны дурноты выдае.

Саўка:

Не, Марадона – бог футболу, -
Любое скажа вам журы.
А што пабегаць хоча голы,
Дык эта проста ад жары.

Грышка:

Ты будзеш, Саўка, варты жалю,
Калі гульні пабачыш лік…

Саўка:

Я б весь аддаўся мундзіалю,
Каб не жана… і баршчавік.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG