Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нямеччыне адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


У рамках першага туру пераможца так і ня вызначыўся. За кандыдата Ангелы Мэркель ад кіроўнай кааліцыі кансэрватараў, 51-гадовага хрысьціянскага дэмакрата Крысьціана Вульфа прагаласавалі ўсяго 600 дэпутатаў замест чаканых і неабходных для перамогі 644. За апанэнта Вульфа, 70-гадовага беспартыйнага Ёахіма Гаўка, якога вылучылі зялёныя і сацыял-дэмакраты – 499 парлямэнтароў.
Яшчэ адна кандыдатка ад партыі левых Люкрэцыя Ёхімзэн атрымала 126 галасоў.

Другі тур галасаваньня адбудзецца сёньня пазьней.Калі ў двух першых турах для перамогі неабходная абсалютная большасьць галасоў, то для трэцяга і канчатковага галасаваньня дастаткова простай большасьці.
XS
SM
MD
LG