Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ асудзіў намер Ізраілю зьнесьці палестынскія дамы


Міністар замежных спраў ЭЗ Кэтрын Эштан асудзіла пляны муніцыпалітэту Ерусаліму зьнесьці 20 дамоў у арабскім квартале гораду і назвала яго “перашкодай на шляху да міру”.
Паводле Эштан знос дамоў з мэтай вызваленьня пляцоўкі для гістарычнага парку ў квартале Сільван, не адпавядае нормам міжнароднага права. Міністар папярэдзіла, што такі крок зробіць немагчымым вырашэньне блізкаўсходняга пытаньня.
XS
SM
MD
LG