Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У францускім парлямэнце заслухалі былых футбольных кіраўнікоў



У Парыжы адмысловая парлямэнцкая камісія заслухала сышоўшых у адстаўку трэнэра нацыянальнай зборнай Раймона Дамэнэка і кіраўніка нацыянальнай футбольнай фэдэрацыі Жана-П’ера Эскалета. Паводле просьбы фэдэрацыі, слуханьні мелі закрыты характар. Напярэдадні прэзыдэнт ФІФА Ёзэф Блятэр заявіў, што арганізацыя можа прыпыніць францускае сяброўства, калі палітыкі будуць працягваць умешвацца ў футбольныя справы. У гэтым выпадку Францыя ня зможа браць удзел у міжнародных спаборніцтвах.

На мінулым тыдні француская зборная пакінула чэмпіянату сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, не дайшоўшы да 1/8 фіналу. У камандзе адбыліся шэраг гучных скандалаў.
XS
SM
MD
LG