Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь — рэнтабэльны, але яе кошт застаецца камэрцыйнай таямніцай.


Пра гэта паведаміў журналістам пасол Вэнэсуэлы ў Менску Амэрыка Дыяс Нуньес, перадае Інтэрфакс.

Паводле амбасадара, калі б гэты бізнэс быў нерэнтабэльны, то пастаўкі не рабіліся б.

"Такія пагадненьні дасягаюцца на ўзроўні кіраўнікоў краін. Такія ж пагадненьні дасягнутыя з кіраўнікамі шэрагу краін Лацінскай Амэрыкі. Пастаўка нафты на ільготных умовах — гэта жэст салідарнасьці, жэст падтрымкі беларускага народу", — сказаў дыплямат.

Ён таксама заявіў, што "гэтыя пастаўкі рэнтабэльныя, з улікам таго, што ўжо ёсьць пляны на наступны год паставіць у Беларусь 10 мільёнаў тон нафты".

"Нашы дзеяньні не зьяўляюцца дзеяньнямі манаполіі, якая хацела б навязаць свае цэны", дадаў спадар Дыяс Нуньес.

Нядаўна Менск наведала дэлегацыя вэнэсуэльскіх спэцыялістаў нафтавай галіны, якая азнаёмілася з праектам стварэньня сумеснага прадпрыемства па рэалізацыі нафтапрадуктаў.
XS
SM
MD
LG