Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя выламалі кій і пашкодзілі руку скульптурнай выявы былога папы рымскага, усталяванай на падворку касьцёла Езуса Міласэрнага.


Паводле мясцовых парафіянаў, скульптура пацярпела ад вандалаў ужо ў другі раз. Першы такі выпадак здарыўся неўзабаве пасьля адкрыцьця помніка ў верасьні 2008 году, прымеркаванага да 30-х угодкаў абраньня Яна Паўла II на апостальскі пасад у Рыме.

Вікарый парафіі ксёндз Раман распавёў, што ў міліцыю пададзена заява, каб знайшлі злачынцаў. Сьвятар перакананы, што вандалы папсавалі помнік наўмысна, тым больш што такое здарылася ўжо не ўпершыню. Ксёндз Раман кажа, што мінулым разам таксама зьвярталіся па дапамогу да міліцыянтаў, аднак дагэтуль ніхто зь міліцыі не паведаміў, ці завяршылася сьледзтва і ці знайшлі вінаватых.

Скульптуру Яна Паўла ІІ падараваў касьцёлу адзін з парафіянаў. Ён жа ўклаў сродкі ў яе рамонт пасьля першага нападу вандалаў. Гэтым разам, паводле ксяндза Рамана, пашкоджаньні скульптуры больш істотныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG