Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камбаджыйскі прэм’ер заразіў сьвіным грыпам іншых урадоўцаў


Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай міністэрствам аховы здароўя адмысловай заяве.
Паведамляецца, што кіраўнік ураду 59-цігадовы Хун Сэн адчуў сябе кепска ў пятніцу. У выніку чаго ён быў шпіталізаваны, але цяпер яго здароўе аднавілася. Як падае агенцтва The Associated Press, вірус A/H1N1 знойдзены таксама прынамсі ў шасьці ўрадоўцаў. Пра стан іх здароўя не паведамляецца. Хутчэй за ўсё, яны заразіліся ад свайго старэйшага калегі ў часе штодзённых пасяджэньняў кабінэту на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG