Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадрыд паралізаваны страйкам у мэтро


Два мільёны пасажыраў мадрыдзкага мэтро цяпер вымушаныя карыстацца аўтобусамі. У выніку ў горадзе назіраюцца вялікія заторы.
Прычынай страйку супрацоўнікаў мэтрапалітэну гішпанскай сталіцы стала паніжэньне іх заработнай платы на 5%.
Гэты захад мясцовых уладаў супярэчыць рашэньню гішпанскага ўраду не зьніжаць заробкаў бюджэтным працаўнікам. Перамовы паміж страйкоўшчыкамі і адміністрацыяй пакуль не прынесьлі вынікаў. Акцыя, якую падтрымалі ўсе прафсаюзы, пагражае быць бестэрміновай.
XS
SM
MD
LG