Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве чакаюць ратыфікацыі Менскам Мытнага кодэксу яшчэ сёньня


Тым часам сэсія беларускага парлямэнту мае скончыцца да 14:00 паводле менскага часу. Пытаньне ў парадак дня ня ўнесена.

Паводле “РИА-Новости”, у Маскве чакаюць, што сёньня беларускі парлямэнт разгледзіць пытаньне аб ратыфікацыі Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта 30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Сьляпнёў.

"Паводле маёй інфармацыі, сёньня будзе разглядацца пытаньне аб ратыфікацыі яго Беларусьсю", — цытуе Сьляпнёва “РИА-Новости”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG