Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане працягваецца пошук зьніклых


Як паведамілі ў адміністрацыі гораду Ош, створаны адмысловы штаб па пошуку зьніклых у выніку міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні краіны. Напярэдадні былі ідэнтыфікаваныя целы 70 ахвяраў беспарадакаў. Яшчэ раней былі ўстаноўленыя 297 ахвяраў.

Тым часам стаў вядомым магчымы дзень інаўгурацыі часовага кіраўніка краіны Розы Атунбаевай – 3-га ліпеня. Аднак дакладная дата будзе аб’яўленая пасьля публікацыі афіцыйных вынікаў прайшоўшага 27 чэрвеня рэфэрэндуму па новай канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG