Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы заклікалі скараціць ахвяры ў Аўганістане


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала амэрыканскага генэрала Дэвіда Пэтрэўса прыкласьці ўсе намаганьні, каб максымальна скараціць страты цывільнага насельніцтва ў гэтай краіне.
Пэтрэўс павінен заняць пасаду кіраўніка міжнароднымі войскамі ў Аўганістане пасьля таго, як ягоную кандыдатуру магчыма ўжо на гэтым тыдні зацьвердзіць Сэнат ЗША. Напярэдадні прызначэньне генэрала, які зьменіць накіраванага ў адстаўку Стэнлі Маккрыстала, ухваліў сэнацкі камітэт па вайсковых справах.
XS
SM
MD
LG