Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША прымуць міжнародную дапамогу па ачыстцы Мэксыканскай затокі


ЗША пагадзіліся прыняць дапамогу ад 12 міжнародных арганізацыяў і 22 краін па ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзярждэпартэмэнту ЗША. Усе папярэднія спробы па спыненьні нафтавага патоку ў акіян, якія рабіліся спэцыялістамі British Petroleum, аказаліся безвыніковымі.
Паведамляецца, што сваё супрацоўніцтва ў аварыйных працах прапанавалі ўжо 27 краінаў Лацінскай Амэрыкі, Эўропы, Афрыкі, Азіі, у тым ліку Блізкага Ўсходу. Дагэтуль ЗША прынялі толькі некалькіх краін, уключна з Мэксыкай і Нарвэгіяй.
XS
SM
MD
LG