Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор ЗША нечакана прыбыў у Кабул


Амэрыканскі генэральны пракурор Эрык Голдэр мяркуе сустрэцца ў Кабуле з адказнымі прадстаўнікамі аўганскіх уладаў і абмеркаваць пытаньні барацьбы з карупцыяй. Паведамляецца, што ЗША "будуць працягваць аказваць дапамогу ўраду гэтай краіны ў стварэньні і
падтрымцы эфэктыўнай сыстэмы правасудзьдзя". Візыт генпракурора ЗША ў Кабул адбываецца ў той час, калі адміністрацыя Абамы мае справу з фармаваньнем новай каманды вайсковага кантынгенту ў Аўганістане, што стаць на чале кааліцыйных сілаў НАТО па барацьбе з Талібанам.
XS
SM
MD
LG