Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне абяруць прэзыдэнта


У Нямеччыне сёньня пройдуць выбары прэзыдэнта краіны. Галаву дзяржавы, згодна з канстытуцыяй, абірае спэцыяльны сход, які складаецца з дэпутатаў бундэстагу і прадстаўнікоў фэдэральных земляў.

Кіроўчая кааліцыя хрысьціянскіх дэмакратаў і лібэралаў вылучыла на пасаду прэзыдэнта кандыдатуру прэм’ер-міністра зямлі Ніжняя Саксонія 50-гадовага Крыстыяна Вульфа. Ён будзе канкураваць з падтрыманым апазыцыяй 70-гадовым Яахімам Гаўкам – былым пастарам, што ў гады камуністычнага рэжыму займаўся ў колішняй ГДР праваабарончай дзейнасьцю. Кіроўчая кааліцыя мае большасьць сярод удзельнікаў галасаваньня, таму чакаецца, што перамогу здабудзе Вульф.
XS
SM
MD
LG