Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прызнала “шпіёнаў”


Міністэрства замежных справаў Расеі прызнала, што ўсе або прынамсі некаторыя з затрыманых у ЗША з падазрэньня ў шпіянажы зьяўляюцца расейскімі грамадзянамі. Пры гэтым расейскае замежнапалітычнае ведамства падкрэсьліла, што затрыманыя не зрабілі нічога, каб нанесьці шкоду амэрыканскім інтарэсам. У сваю чаргу Злучаныя Штаты заявілі, што арышты 11 чалавек, падазраваных у шпіянажы на карысьць Расеі, не паўплываюць на намаганьні Вашынгтону і Масквы палепшыць стасункі.

У панядзелак Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла пра арышт 10 людзей, падазраваных у шпіянажы. Пяць зь іх ужо сталі перад судом. Напярэдадні паліцыя Кіпру паінфармавала пра арышт 11-га меркаванага ўдзельніка расейскай шпіёнскай сеткі.
XS
SM
MD
LG