Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнацкі камітэт падтрымаў Пэтрэўса


У Вашынгтоне ў аўторак камітэт сэнату ЗША ў пытаньнях узброеных сілаў ухваліў прызначэньне генэрала Дэйвіда Пэтрэўса ачольнікам міжнародных войскаў у Аўганістане.

На слуханьнях Пэтрэўс заявіў, што цалкам кантроль над бясьпекаю краіны будзе перададзены ў рукі аўганскіх сілаў яшчэ ня хутка. Разам з тым генэрал падтрымаў намер прэзыдэнта ЗША Барака Абамы пачаць вывад амэрыканскіх войскаў з Аўганістану ў ліпені наступнага году.

Чакаецца, што сэнат ухваліць кандыдатуру Пэтрэўса ўжо на гэтым тыдні. Раней Дэйвід Пэтрўс кіраваў вайсковай апэрацыяй ЗША і іх саюзьнікаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG