Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лары Кінг закрывае праграму на CNN


Амэрыканскі тэлевядоўца Лары Кінг аб’явіў, што ўвосень закрые сваю праграму “Larry King Live”, якая выходзіць на тэлеканале CNN на працягу 25 гадоў.

76-гадовы Кінг заявіў, што хоча праводзіць больш часу з сваёй сям’ёю. Ён ня выключыў, аднак, што будзе час ад часу весьці на CNN спэцыяльныя праграмы.

Шоў Лары Кінга, гасьцямі якога былі дзясяткі знакамітых асобаў, занесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса як праграма, што выходзіць даўжэй за іншыя у той самы час і з тым самым вядоўцам.
XS
SM
MD
LG