Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Футбол: вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты чэмпіянату сьвету


На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршыліся гульні 1/8 фіналу. У аўторак зборная Парагваю перагуляла па пэнальці каманду Японіі, а гішпанцы былі мацнейшыя за партугальцаў – 1:0.

2 ліпеня за месца ў паўфінале пазмагаюцца каманды Нідэрляндаў і Бразыліі, а таксама Ўругваю і Ганы. 3 ліпеня Аргентына сустрэнецца ў чвэрцьфінале зь Нямеччынай, а Парагвай з Гішпаніяй.
XS
SM
MD
LG