Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакажа ЗША прыклад


Расея зьбіраецца паказаць прыклад у справе прэвэнтыўных захадаў супраць магчымых катастрофаў на нафтавых плятформах, заявіў сёньня прэзыдэнт РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве расейскі лідэр паведаміў, што на саміце ў Таронта ён прапанаваў ачольнікам краінаў Вялікай дваццаткі закласьці мэханізм засьцераганьня ад падобных катастрофаў і ліквідацыі іх наступстваў.

У прыватнасьці, Мядзьведзеў заклікаў стварыць сыстэму міжнародных прававых нормаў па гэтым пытаньні, а таксама спэцыяльны фонд, фінансаваны за кошт адлічэньняў з прыбыткаў найбуйнейшых нафтавых кампаніяў.
XS
SM
MD
LG