Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку даў Менску 200 мільёнаў даляраў толькі на 12 дзён


Аляксандар Лукашэнка з Ільхамам Аліевым

Аляксандар Лукашэнка з Ільхамам Аліевым

Прэс-служба прэзыдэнта Азэрбайджана сёньня паведаміла, што гэтая краіна выдала Беларусі кароткатэрміновы крэдыт у памеры 200 мільёнаў даляраў пад аплату запазычанасьці за расейскі газ на 12 дзён.


Па інфармацыі прэс-службы, прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 21 чэрвеня зьвярнуўся да свайго азэрбайджанскага калегі Артура Расі-задэ з просьбай узычэньня пазыкі ў сувязі з сытуацыяй вакол паставак расейскага прыроднага газу. Пра такі зварот было паведамлена прэзыдэнту краіны Ільхаму Аліеву, які ў выніку і даў згоду на выдзяленьне крэдыту — як паведамляе прэс-служба, «беручы найперш пад увагу сяброўскія адносіны паміж краінамі».

На наступны дзень у размове зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым Лукашэнка загадкава адзначыў, што грошы для «Газпрому» яму далі «сябры».

Сума крэдыту складае 200 мільёнаў даляраў, ён мусіць быць вернуты не пазьней за 12 каляндарных дзён.

Па сутнасьці гэта азначае, што, каб расплаціцца з Азэрбайджанам, беларускі ўрад цяпер мусіць знайсьці новыя крэдытныя рэсурсы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG