Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршаецца цэнтралізаванае тэставаньне. Вынікі па беларускай і расейскай мовах, гісторыі Беларусі, геаграфіі і матэматыцы сьведчаць пра надзвычай нізкія ацэнкі.

Сёлета ацэнкі абітурыентаў, якія пісалі ўступныя тэсты, самыя нізкія за апошнія гады. Сярэдні бал па беларускай мове — 31,37; па расейскай мове — 31,27; па гісторыі Беларусі — 35,1; па геаграфіі — 36,44. Самы нізкі сярэдні бал па матэматыцы — 21,76. Натуральна, ёсьць абітурыенты, якія набралі максымальныя 100 балаў — бліскучыя вынікі па матэматыцы паказаў 21 выпускнік, па беларускай мове — 3, па расейскай — 26, па гісторыі — 7, а вось па геаграфіі — ніводнага 100-бальнага выніку. Самі абітурыенты скардзяцца, што тэсты былі складаныя. Выпускніца сталічнай гімназіі з эканамічным ухілам Валерыя кажа:

«Складаней, чым рэпэтыцыйнае тэставаньне — гэта дакладна, прычым нашмат складаней. Абітурыенты, якія пішуць РТ, атрымліваюць даволі неблагія балы. А да самога цэнтралізаванага тэставаньня я ня думаю, што падрыхтоўка пагаршаецца. Наадварот, яны
Чамусьці вынікі рэпэтыцыйнага тэставаньня значна вышэйшыя за ЦТ.
з рэпэтытарамі альбо самі займаюцца яшчэ больш інтэнсіўна. Але чамусьці вынікі рэпэтыцыйнага тэставаньня значна вышэйшыя за ЦТ. Гэта незразумела. Нейкія закавыркі робяць, ускладняюць адмыслова, каб вынік пагоршыўся. Таму што падрыхтоўка толькі паляпшаецца, але ніяк не пагаршаецца».

Выпускнік ліцэю БДУ Раман узровень тэстаў ацаніў так:

«Даволі складаныя. Я чакаў, што будуць лягчэйшыя, але атрымаліся больш складаныя. Былі ўключаныя заданьні, якіх не было ў мінулыя гады, таму яны былі для мяне новыя, таму выклікалі складанасьці»

Карэспандэнтка: «А заданьні былі толькі па школьнай праграме альбо нешта выходзіла па-за межы праграмы?»

«Я думаю, былі і па-за межамі праграмы, але калі займацца з рэпэтытарамі, то можна выканаць нармальна гэтыя тэсты. Але, мне здаецца, выключна школьнай праграмы будзе недастаткова».

Карэспандэнтка: «То бок без рэпэтытара складана добра здаць?»

«Так».

Заўважу, гэтыя абітурыенты вучыліся ў прэстыжных сталічных навучальных установах і займаліся з рэпэтытарамі. Што тады казаць пра сельскія школы…

Што з кожным годам тэсты ўскладняюцца, сьцьвярджае і настаўніца Натальля Міцкевіч:

«Заўсёды на цэнтралізаваным тэставаньні даюцца некалькі заданьняў, якіх у прынцыпе не было раней. Ну, і стараюцца астатнія
Гэта прынцып любога ЦТ: ускладняць у параўнаньні з рэпэтыцыйным.
ўскладніць, даць больш цяжкія заданьні. Гэта прынцып любога ЦТ: ускладн яць у параўнаньні з рэпэтыцыйным. Па-першае, каб як мага больш „выбіць“ патэнцыйных 100-бальнікаў, па 100 балаў як мага менш стараюцца даць. Па-другое, абавязкова даюць тры-чатыры заданьні, якіх наагул не было раней. Так што дзеці маюць рацыю».

Да таго ж сёлетнія выпускнікі трапілі пад рэформу: замест 12 гадоў яны вучыліся 11, прычым за апошні год павінны былі засвоіць праграму, на якую раней адводзілася 2 гады. А з усіх 170 тысяч маладых людзей, якія сёлета здаюць ЦТ, на бюджэтнае, то бок бясплатнае дзённае аддзяленьне будуць залічаныя толькі 15%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG