Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Расея можа страціць Беларусь


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

29 чэрвеня ў інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея можа страціць Беларусь у тым выпадку, калі высьветліцца, што нядаўні газавы канфлікт — гэта афіцыйны курс кіраўніцтва Расеі. У гэтым выпадку, зазначыў Лукашэнка, Расея страціць Беларусь, і гэта будзе «неаднаўляльная страта».

У камэнтары да нядаўняга газавага канфлікту, які з-за даўгоў Менску спрычыніўся да 60-працэнтнага абмежаваньня паставак расейскага газу ў Беларусь, Лукашэнка сказаў, што такая палітыка Крамля прывядзе да вельмі дрэнных наступстваў. І перш за ўсё — для самой Расеі.

Пры гэтым беларускі кіраўнік выказаў перакананьне, што Беларусь здольная дынамічна разьвівацца і ў выпадку пагаршэньня двухбаковых стасункаў: «Мы не загінем, я спакойна гляджу на будучыню сваёй краіны, свайго народу».

Таксама ён сказаў, што меў на мэце забясьпечыць годнае жыцьцё 10-мільённаму народу, каб той быў такі, як і сёньня — усьмешлівы і дабрадушны.

Лукашэнка заявіў, што на тле пагаршэньня беларуска-расейскіх адносінаў Беларусі ўдаецца падтрымліваць шчыльныя сяброўскія сувязі з самымі рознымі краінамі сьвету. У якасьці ўзору дачыненьняў былі названыя дынамічныя стасункі з Вэнэсуэлай, Іранам, краінамі Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу, а таксама Кітаем, які наадкрываў Беларусі крэдытных ліній ажно на 20 мільярдаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG