Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Ярашук стаў міжнародным прафсаюзным босам


Аляксандар Ярашук.
Аляксандар Ярашук.

Лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук абраны віцэ-старшынём Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў.

Паводле БелаПАН, другі зьезд Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў праходзіў з 21 па 25 чэрвеня ў Канадзе. У працы форуму ўдзельнічалі больш за тысячу дэлегатаў, у тым ліку прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіус Папандрэў, прэзыдэнт Аргентыны Крысьціна Кершнэр, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, генэральны дырэктар Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Паскаль Ламі.

"Усе яны разам з сусьветнымі прафсаюзнымі лідэрамі абмяркоўвалі і вырашалі, як павінны разьвівацца сацыяльна-працоўныя і грамадзкія адносіны пасьля найцяжэйшага глябальнага фінансава-эканамічнага крызісу, з прычыны якога ва ўсім сьвеце страцілі працу 34 мільёны чалавек, а яшчэ 64 мільёны жывуць за рысай беднасьці", — адзначае прэс-служба БКДП.

"Прычынай і вынікам крызісу стаў ня толькі дэфіцыт фінансавых рэсурсаў. Куды больш важна, што зьявіўся велізарны попыт на такі унікальны тавар, як справядлівасьць. Тавар, эксклюзіўным вытворцам якога зьяўляемся мы, прафсаюзы. Тавар, рост каціровак якога прызнае нават Міжнародны валютны фонд", — падкрэсьліў у сваім выступе на зьездзе МКП Аляксандар Ярашук.

У рамках зьезду прайшлі выбары ў Генэральную Раду Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў. Упершыню ў гісторыі арганізацыі генэральным сакратаром МКП стала жанчына — старшыня Аўстралійскай Рады прафсаюзаў Шэран Бароў, якая зьмяніла на гэтай пасадзе Гая Райдэра. Старшынём МКП абраны кіраўнік Канфэдэрацыі прафсаюзаў Нямеччыны Міхаэль Зомер.

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў — найбуйнейшае міжнароднае аб'яднаньне прафсаюзаў, якое прадстаўляе інтарэсы больш чым 176 млн. працоўных, аб'ядноўваючы 312 прафцэнтраў з 155 краін і тэрыторый усіх кантынэнтаў.

БКДП зьяўляецца членам МКП з 2003 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG