Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая прапанова наконт іранскай ядзернай праграмы


Расея, Францыя і ЗША прапануюць правесьці сустрэчу пад эгідай ААН экспэртаў з гэтых краінаў з экспэртамі з Ірану, каб абмеркаваць пастаўкі ядзернага паліва для іранскага дасьледчага рэактару. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Расеі Сягей Лаўроў падчас свайго візыту ў Ізраіль. Лаўроў дадаў, што спадзяецца на канструктыўны падыход Ізраілю і гатоўнасьць Тэгерану да перамоваў пра сваю ядзерную праграму. Напярэдадні прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадынэджад заявіў, што Іран ня вернецца за стол перамоваў прынамсі да жніўня – у якасьці адказу на прынятыя Радай Бясьпекі ААН санкцыі супраць Ірану
XS
SM
MD
LG