Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі пракамэнтавала шпіёнскі скандал


Расейскі МЗС пракамэнтаваў паведамленьні пра арышт у ЗША падазраваных у шпіянажы на карысьць Расеі. "На наш погляд, падобныя дзеяньні ні на чым не абгрунтаваныя і маюць няпрыстойныя мэты. Нам не зразумелыя прычыны, якія пабудзілі амэрыканскае Міністэрства юстыцыі выступіць з публічнай заявай ў духу "шпіёнскіх жарсьцяў" часоў халоднай вайны. Адзначым, што такога кшталту ўкіды ня раз мелі месца ў мінулым, калі нашы адносіны знаходзіліся на пад'ёме", -- сказана ў заяве МЗС. У панядзелак Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла, што паводле абвінавачваньня ў шпіянажу на карысьць Расеі затрыманыя 10 чалавек. ФБР паведаміла, што арышт стаў вынікам шматгадовага расьсьледаваньня ў чатырох штатах.
XS
SM
MD
LG