Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мадрыдзе і Менску заклікалі шукаць альтэрнатыву Расеі


"Апошні канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй, у выніку якога быў спынены газавы паток у Эўропу, прадэманстраваў неабходнасьць больш цеснага супрацоўніцтва ў рамках ЭЗ", заявіў, прамаўляючы ў сэнаце Гішпаніі ў Мадрыдзе, эўракамісар Хаакін Альмунія.


Паводле ягоных слоў, для ўсіх стала відавочным, наколькі важна весьці сумеснае плянаваньне, ствараць памежную інфраструктуру і мацаваць салідарнасьць паміж краінамі-сябрамі ЭЗ, каб гарантаваць бясьпеку ўсёй Эўропы ў справе паставак.

Эўракамісар таксама нагадаў іншыя эпізоды спыненьня паставак расейскага паліва ў Эўропу.

Тым часам у Менску беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка заклікаў да пашырэньня энэргетычнага супрацоўніцтва з Іранам у сьвятле апошняга газавага канфлікту з Масквой. Выступаючы на адмысловым пасяджэньні Савету міністраў, беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што ў справе паставак энэргетычнай сыравіны ня варта спадзявацца на адзінага партнэра. Таму Беларусь дзеля абароны сваёй незалежнасьці ад Расеі некалькі гадоў таму пачала шукаць партнэраў сярод краін Лацінскай Амэрыкі і Афрыкі, а таксама ў Іране.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG