Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета ў Беларусі становіцца трапічным


Глябальная зьмена клімату прывяла да таго, што летнія месяцы ў Беларусі набываюць прыкметы трапічнага клімату.

Як падае "Интерфакс-Запад", пра гэта паведаміў журналістам начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Рэспубліканскага гідрамэтэаралягічнага цэнтру Дзьмітры Рабаў.

Ён адзначыў, што ў летнія месяцы павялічылася колькасьць ападкаў і павысілася тэмпэратура.

Сёлета ліпень "павінен апраўдаць сябе як самы цёплы месяц году". Таксама ў ліпені чакаюцца некалькі моцных залеваў. Паводле прагнозаў ня выключана, што дзе-нідзе за адну залеву можа выпасьці каля паловы месячнай нормы ападкаў. Тэмпэратура ў ліпені будзе на 1—2 градусы вышэйшая за кліматычную норму, максымальная — 25—32 градусаў, а мінімальная — 17-21.

Паводле дырэктара дэпартамэнту гідрамэтэаралёгіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Марыі Гермянчук, зьмена клімату прывяла да павелічэньня колькасьці экстрэмальных зьяваў надвор'я.

Яна адзначыла, што ў 2009 годзе, напрыклад, у Беларусі былі зафіксаваныя дзьве нетыповыя экстрэмальныя зьявы — сьмерч і парывы ветру, мацнейшыя за 25 мэтраў у сэкунду. Зьмены клімату прывялі таксама да павелічэньня сярэднегадавой тэмпэратуры на 1 градус.

Яна таксама адзначыла, што ў краіне павялічылася колькасьць спажыўцоў так званых "адмысловых" прагнозаў, якія пачалі рабіцца ня толькі для асобных галінаў, але і для пэўных арганізацый, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG