Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FIFA разгледзіць магчымасьць відэапаўтораў


Кіраўнік FIFA Зэп Блятэр прынёс прабачэньне камандам Англіі і Мэксыкі за грубыя памылкі арбітраў, якія паўплывалі на вынікі матчаў з удзелам гэтых зборных на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы. Паводле Блятэра, "у ліпені на чарговай сустрэчы мы вернемся да абмеркаваньня магчымасьці ўвядзеньня відэапаўтораў у футболе. Было б абсурдам не абмяркоўваць перамены". Раней FIFA адназначна выступала супраць відэапаўтораў для вызначэньня, быў гол ці не.
XS
SM
MD
LG