Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэдафілы пакараныя турэмным зьняволеньнем


Суд Цэнтральнага раёну Гомелю абвясьціў вырак у дачыненьні да двух пэдафілаў — 47-гадовага грамадзяніна Ізраілю Генадзя П. і 27-гадовага жыхара абласнога цэнтру Івана Р.


Першы зь іх пакараны 13,5 гадамі турэмнага зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, другі — 10 гадамі. Суд прызнаў мужчын вінаватымі ў дзеяньнях сэксуальнага характару, учыненых супраць волі непаўналетніх пацярпелых з прымяненьнем да іх гвалту.

Мужчыны спойвалі заведама непаўналетніх, выраблялі парнаграфічныя відэаматэрыялы.

Намесьнік галоўнага лекара Рэспубліканскага псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках Уладзімер Склема перакананы, што ў сваёй пераважнай бальшыні пэдафілы кантралююць сытуацыю і не пакутуюць на расстройствы псыхікі:

«Гэта найскладейшаная тэма, бо мы можам стрымліваць сябе адносна харчаваньня, кантактаў зь людзьмі, а вось гэта — самы старажытны інстынкт. Полавае жыцьцё — значная частка нашага існаваньня. І бываюць такія пэрыяды, што чалавек губляе галаву з-за гэтай праблемы. Але я хачу сказаць, што калі такіх людзей караюць, то гэта правільна. Бо ў пераважнай бальшыні пэдафілы кантралююць сытуацыю і нельга сказаць, што яны маюць адхіленьні псыхікі. Гэтае задавальненьне сэксуальнасьці зь дзецьмі — яно ўва ўсіх краінах лічыфцца вычварэнствам і недапушчальнае».
XS
SM
MD
LG