Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніжкі на газ Украіне будуць каштаваць Расеі 4 мільярды


Бюджэт Расеі страціць ад зьніжак на газ для Ўкраіны да 4 мільярдаў даляраў цягам 10 гадоў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, выступаючы на канфэрэнцыі "Рэнесанс Капіталу" ў Маскве. "У абмен мы абмяркоўваем іншыя магчымасьці, якія будуць рэалізаваныя расейскім бізнэсам разам з украінскім у разьвіцьці энэргетыкі, у арэндзе нашых базаў" – сказаў Кудрын. Нагадаем, 21 красавіка Газпром і Нафтагаз падпісалі дадатак да кантракту на пастаўкі газа, паводле якога Ўкраіна атрымала зьніжку ў цане на газ, якая будзе ўлічвацца ў арэнднай плаце за знаходжаньне Чарнаморскага флёту ў Севастопале
XS
SM
MD
LG