Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан можа маштабна інвэставаць у беларускую эканоміку


Пра гэта паведаміла крыніца ў азэрбайджанскім урадзе.


"Размова, у прыватнасьці, ідзе пра транспартаваньне нафты на НПЗ, а таксама на іншыя беларускія прадпрыемствы. Азэрбайджан разглядае гэта выключна як эканамічную пэрспэктыву. У выпадку, калі гэта дасьць эканамічны эфэкт, мы будзем інвэставаць у праект, калі не — не", — сказаў ананімны ўрадовец.

Азэрбайджанскія мэдыі паведамляюць, што напярэдадні беларускі кіраўнік падпісаў указ аб пераўтварэньні дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуськалі" у адкрытае акцыянэрнае таварыства, таксама рыхтуецца рашэньне аб продажы двух магістральных беларускіх нафтаправодаў — наваполацкай і гомельскай "Дружбы".
XS
SM
MD
LG