Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атунбаева прыме назіральнікаў


Пераходны прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева спаткаецца сёньня зь міжнароднымі назіральнікамі, прысутнымі падчас нядзельнага рэфэрэндуму ў пытаньні новай канстытуцыі краіны.

Паводле інфармацыі кіргіскіх уладаў, больш за 90 працэнтаў удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымалі прыняцьце канстытуцыі. Дакумэнт прадугледжвае пераход ад прэзыдэнцкай да парлямэнцкай формы кіраваньня. Чакаецца, што парлямэнцкія выбары пройдуць у Кіргізстане ў кастрычніку.

Апазыцыйныя лідэры ставяць пад сумнеў афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму. Раней ААН, Эўрапейскі Зьвяз і Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе павіталі ўлады Кіргізстану ў сувязі з пасьпяховым правядзеньнем рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG